Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.09.2020

Падарожжа ў свет беларусскай культуры.

Выхаванне падрастаючага пакалення не можа ажыццяўляцца па-за традыцыйнай нацыянальнай культурай.Этнічная гісторыя, гістарычная спадчына і культура продкаў выступаюць базавымі каштоўнасцямі для развіцця асобы маленькага грамадзяніна вялікай краіны.

10 верасня выхаванцы старшай группы інтэгрыраванага навучання і выхавання здейснілі паход у міні-музей нашай дашкольнай установы “Лялькі с бабулінага куфэрка”. Выхавальнік дашкольнай адукацыіі Саланенка Алена Аляксандраўна пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення беларускай цакцкі, а таксама з экспанатамі выставы. Дарэчы выстава арганізавана рукамі нашых творчых педагогаў, кожны экспанат розніцца сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю і нясе выхаваўчы і адукацыйны змест.

Выхаванцы старэйшай спецыяльнай группы разам са сваім выхавальнікам Крупеніч Аллай Анатольеўнай адправіліся ў Ганцавіцкі Дом рамёстваў, дзе мелі магчымасть дакрануцца да быту нашых продкаў. Экскурсавод пазнаёміла дзяцей з беларусскім арнаментам, народным адзеннем. Дзеці змаглі паназірать за працай ткачыхі. Вельмі цікава прайшло знаёмства з такім відам беларусскага мастацтва, як батлейка.

         Вялікае значэнне для патрыятычнага выхавання мае актыўная, разнастайная дзейнасть дзяцей і менавіта з гэтай мэтай педагогі нашай дашкольнай ўстановы актыўна выкарыстоўваюць розныя формы выхавання.

Т.У. Рулінская, намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы”