Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.09.2020

Беларускамоўны дзень

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

Кожны чацвер у ДУА «Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы» з’яўляецца беларускамоўным днём, пачынаецца ён з прывітання на беларускай мове. Мэтай такога дня з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей уяўленняў пра родны край і станоўчых зносіх да яго, развіццё беларускага маўлення і маўленчых зносін.

Так 17 верасня, пад кіраўніцтвам педагога Грэбень Ірыны Міхайлаўны ўстарэйшай групе прайшоў занятак па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» на тэму: «Падарожжа па Белавежскай пушчы». У ходзе занятку выхаванцы пашыралі веды пра Беларусь; замацоўвалі ўменні знаходіць на карце Беларусі рэкі, азёры і лясы; пазнаёміліся з запаведнікам «Белавежская пушча»; вучыліся называць па-беларуску жывёл, якія насяляюць беларускі запаведнік.

Мэта занятку заключалася ў тым, каб у займальнай форме далучаць дзяцей да беларускай культуры, а таксама выхоўваць любоў да сваёй Радзімы, адчуванне гонару за яе. Напрыканцы дзеткі разам са сваёй выхавальніцай прыйшлі да высновы, што менавіта родная зямля і з’яўляецца адным з самых галоўных нашых скарбаў.

 Важна адзначыць, што ў выхаванцаў ёсць жаданне, а ў педагогаў – магчымасці. Разам мы можам зрабіць навучанне не толькі больш эфектыўным, але і больш радасным.  

С.Г.Жук,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці