Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.09.2020

Музычна-літаратурная гасцёўня

24 верасня 2020 года ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” па традыцыі прайшоў беларускамоўны дзень. На працягу ўсяго дня праводзіліся разнастайныя гульні, гутаркі, дзецям чыталі казкі і творы беларускіх пісьменнікаў. Праз шэраг заняткаў, бясед, рабяты далучаліся да гістарычнай спадчыны. Вельмі важна навучыць сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама на ёй размаўляць. Хоць наша установа і з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагі надзяляем развіццю менавіта беларускага маўлення. Ёсць у нашых дзетак магчымасць пабываць на выставе беларускіх майстроў, дакрануцца да нацыянальнай культуры праз беларускую вопратку – апрануць беларускі нацыянальны касцюм і разгледзець яркасць і прыгажосць арнаменту адзення. Музычная зала упрыгожана беларускім арнаментам, дыванамі, саламянымі і глінянымі вырабамі.

Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік правяла забаву для дзяцей старэйшых груп, пад назвай “Музычна-літаратурная гасцёўня”. Усіх прысутных вітаў вядучы, хлопчыкі і дзяўчынкі апрануты ў вышыванкі, і паліліся беларускія словы, выказванні, прымаўкі, вершы, песні. Выхаванцы наведалі тэматычныя прыпынкі, так у “Чытальным” – знаёміліся з майстрамі слова. Дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі. А прыпынак – “Народнай мудрасці”, дазволіў рабятам дакрануцца да самаробных вырабаў: гліняны посуд, цацкі, дэкаратыўныя вырабы з саломы. Адна справа бачыць гэтыя прадметы на фотаздымках, а зусім іншая – патрымаць гэтыя рэчы ў руках. Разглядалі вышыванкі. На “Музычным” прыпынку – наведвальнікі маглі ўзгадаць музычныя інструменты: тут бразгалкі, лыжкі, бубны, гудзелкі, дудкі, гармонік, цымбалы і інш. Дзеці з задавальненнем гралі на музычных інструментах у аркестры беларускія народныя мелодыі. Таксама нададзена ўвага беларускім кампазітарам, з зацікаўленнасцю слухалі музычныя творы. Вельмі ярка атрымаўся, у выкананні рабят, беларускі народны танец “Трасуха”. А дзяўчынкі задушэўна выканалі песню, беларускага кампазітара Я. Жабко, пад прыгожай назвай “Сіні васілёк”. Ну, і канешне, якая ж забава без гульняў. З вялікай радасцю гулялі ў такія беларускія гульні як: “Грушка”, “Ручаёк”, “Саўка ды Грышка”. Кожнае дзіця, на гэтым мерапрыемстве, атрымала магчымасць пабываць на выставе беларускіх майстроў, папоўніць свой слоўнікавы запас і адкрыць для сябе яшчэ адну старонку беларускай культуры.

Кляўчэня Н. М.,

музычны кіраўнік

ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”