Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.10.2020

Каб гучала мова дашкалят

         Родная мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці. Таму педагагічны калектыў ДУА “Яслі-сад №5 г. Ганцавічы” лічыць правільным і своечасовым ранняе далучэнне дзяцей да беларускай мовы.

       8 кастрычніка 2020 года ў дашкольнай установе, у рамках беларускамоўнага дня, праведзены цікавыя заняткі, падарожжа ў прыроду, гульні.

       Г.С. Канановіч, выхавальнік дашкольнай установы, якая працуе з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту, арганізавала цікавую і змястоўную гутарку на тэму “Пералётныя птушкі”, пасля чаго дзеці, атрыманыя ўражанні адлюстроўвалі у малюнках.

     Запамінальнай стала хвілінка паэзіі “Родныя вобразы ў паэтычным слове”, дзе дзеці сярэдняй групы з задавальненнем чыталі вершы В.Віткі “Коця і Каця”, Э. Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”, В. Рабкевіч “Едзе восень”, Т. Кляшторнай “Ветлівія словы”.

       У ходзе пазнавальна-практычнай дзейнасці з дзецьмі спецыяльнай групы на працягу дня арганізоўваліся беларускія народныя гульні “Шэры кот”, “Грушка”, “Міхасік”, “Чароўнае крэсла” і іншыя.

         Бацькам, у рубрыцы “Чытаем разам”, для чытання дзецям у дамашніх умовах прапанаваны беларускія народныя казкі “Муха-пяюха” (для дзяцей 3-4 гады), “Каток – залаты лабок” (для дзяцей 4-5 гадоў), “Лісіца-хітрыца” (для дзяцей 5-6 гадоў) і іншыя.

     Ва ўстанове напрацаваны на роднай мове шэраг метадычных матэрыялаў. Напрацоўкі ўкараняюцца педагагічнымі работнікамі ў сумеснай дзейнасці з дзецьмі, што спрыяе вывучаць беларускую мову, прыгожа гаварыць і разумець светапогляд свайго народа. 

                               В.М. Рэбкавец  

                               Намеснік загадчыка

                               па асноўнай дзейнасці

                               ДУА “Яслі-сад №5 г. Ганцавічы”