Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.10.2020

Прыгажуню Восень у госці запросім

Беларускамоўны дзень у дзіцячым садзе - гэта заўсёды знамянальная і запамінальная падзея. Да яго ўсе дружна рыхтуюцца і чакаюць з нецярпеннем.

У гэты дзень усе размаўляюць на роднай беларускай мове, гуляюць у беларускія гульні, слухаюць творы беларускіх аўтараў і даведаюцца шмат новага і цікавага пра сваю Радзіму.

Беларускамоўны дзень у ДУА «Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы» па традыцыі, праходзіць кожны чацвер. 15 кастрычніка не стала выключэннем.Гэты дзень прайшоў пад назвай «Прыгажуню Восень у госці запросім» і быў прысвечаны знаёмству дзяцей з прыродай роднага краю, яе сезоннымі зменамі, а таксама выхаванню ў нашых рабят асноў экалагічнай культуры.

На працягу дня прайшлі пазнавальныя гульнявыя заняткі «Ходзіць Восень па сцяжынках», квэст-гульня «Сюрпрызы восені», літаратурная гасцёўня «Падарожжа па родным краі».

Кульмінацыяй дня стала фізкультурна-музычная забаўка «Восеньскі карагод». У ходзе мерапрыемства дзеці разам з прыгажуняй Восенню падарожнічалі па яе царстве. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў цікавыя гульні, спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці падчас займальным эстафет.

Дзень атрымаўся пазнавальным, цікавым, насычаным. Ён прынёс дзецям не толькі масу пазітыўных эмоцый, але і дапамог адкрыць малышам многія сакрэты роднай прыроды і, несумненна, стаў выдатнай магчымасцю для выхавання ў дзяцей павагі да роднай беларускай мовы.