Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.10.2020

Беларускамоўны дзень «Транспарт Беларусі»  

Мова ёсць сродак зносін нацыянальнай ідэнтыфікацыі,  сацыялізацыі і далучэння дзіцяці да агульнагістарычных і нацыянальных каштоўнасцей. Падчас авалодання роднай мовай дзіця мае магчымасць спазнаць гісторыю свайго народа, яго культуру. Родная мова дапамагае дзіцяці ўвайсці ў навакольны свет, пазнаёміцца з дасягненнямі навукі, культуры, з прамысловасцю Беларусі, стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны.

У рамках беларускамоўнага дня 22 кастрычніка выхавальнікі ДУА «Любашаўскі яслі-сад –пачатковая школа» ажыццяўлялі розныя віды дзейнасці: гульні, заняткі, экскурсія  непасрэдна на роднай мове.

Тэма беларускамоўнага дня «Транспарт Беларусі».  На занятку дзеці  адправіліся ў  вандроўку па роднай краіне  і  наведаліААТ  «Мінскі трактарны завод», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», «Мінскі веласіпедны завод», «Беларускі аўтамабі́льны завод». Вялікую цікавасць ў дзяцей выклікала  ААТ «Авіякампанія»  «Белавія».

Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, складалі сказы па малюнках пра транспарт, гулялі ў гульні  «Што лішняе. Чаму?»,   «Чаго не стала?».

         Паглядзелі цікавы   відэафільм «Джылі, зроблена ў Беларусі».

Напярэдадні дзеці наведалі ААА «Любашава», дзе пазнаёміліся с сельскагаспадарчай тэхнікай, якая выпушчана  на беларускіх заводах.

Усе мерапрыемсты прайшлі цікава, займальна і былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дзяцей павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў, пачуцця годнасці за свой родны край. 

Г.М.Бруй,

намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці