Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.03.2013

У джазе толькі дзяўчаты

Шоу-праграма «У джазе толькі дзяўчаты» прайшла 7 сакавіка ў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы”.

У джазе толькі дзяўчаты

10 цудоўных дзяўчат сталі ўдзельніцамі шоу-праграмы «У джазе толькі дзяўчаты», якая прайшла 7 сакавіка ў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г .Ганцавічы”. Кожная з прэтэндэнтак на тытул «Лэдзі-Вясна» прыклала шмат намаганняў, каб выглядаць годна на сцэне. Дзяўчаты наведвалі рэпетыцыі, прымяралі розныя вобразы, удзельнічалі ў фотасесіі. У кожнай з удзельніц была свая група падтрымкі, аднак дух суперніцтва не наведаў у гэты вечар школьнае «закуліссе», удзельніцы падтрымлівалі адна адну на працягу ўсёй праграмы. Падчас конкурсу «Візітоўка» дзяўчыны ў творчай форме распавялі пра сябе, падчас дэфіле «Рэтра-стыль» яны вярнулі гледачоў у 60-80-я гады, у конкурсе «Пытанні журы» паказалі сваю кемлівасць і ўменне аргументаваць сваё меркаванне. Конкурс «Мой букет” раскрыў талент удзельніц у складанні арыгінальных букетаў не толькі з кветак, але і з грошай, цукерак, гузікаў, гальштукаў і нават з сяброў. Завяршылася праграма конкурсам «Мае таленты і захапленні», у якім праявілася ўся творчая натура удзельніц: яны чыталі вершы ўласнага сачынення, танцавалі, спявалі. Падчас падвядзення вынікаў усе дзяўчаты сталі пераможцамі ў розных намінацыях, 2-й віцэ-лэдзі стала Дар’я Прыгодзіч (11 “В” клас), 1-й віцэ-лэдзі— Юлія Зялёнка (9 «А» клас), тытул «Лэдзі-Вясна» пасля доўгіх спрэчак журы прысвоіла Кацярыне Коршун (10 “В” клас). У выніку інтэрнэт-галасавання пераможцай у намінацыі «Інтэрнэт-прызнанне» стала Аксана Чабатарэнка (10 “А” клас).

 
А.В.Рылка,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце