Галоўным напрмкам пабудовы дашкольнага выхавання з’яўляецца гуманізацыя ўсей сістэмы выхавання і навучання дзяцей. Гуманізацыя азначае перш за ўсё засваенне дашкольнікамі элементаў агульначалавечай культуры на фіндаменце культуры свайго краю. Менавіта з гэтай мэтай у ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы” праводзяцца заняткі па азнакамленню дзяцей з культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі і асаблівасцямі роднага краю.
29 кастрычніка ў старэйшай группе інтэграванага навучання і выхавання прайшоў дзень прысвечаны Ганцавіцкаму раёну.
Выхавацель дашкольнай адукацыі Занька Алёна Уладзіміраўна з дапамогай лэпбука “Мая Радзіма” і лэпбокса “Ганцаўшчына”, пазнаёміла дзяцей з народнай творчасцю Ганцавіцкага краю, асаблівасцямі арнаменту і адзення беларусаў. На занятку выхаванцы не толькі даведаліся шмат новага пра культуру роднага краю, але і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас.
Даць магчымасць дзіцяці дзіцяці пазнаёміцца з культурай роднага краю – значыць дапамагчы яму авалодаць спадчынай, духоўнасцю.
ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”



