Тэатралізаваныя гульні выступаюць эфектыўным сродкам сацыяльна-эмацыйнага, маўленчага і мастацка-эстэтычнага развіцця дашкольніка, усебакова ўзбагачаюць яго досвед, актывізуюць цікавасць да мастацтва, спрыяюць расчыненню і развіццю творчых здольнасцяў. Выкарыстанне тэатральных прыёмаў на занятках па развіццю мовы разглядаецца як метад рознабаковага развіцця дашкольніка.
5 лістапада ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы» па традыцыі прайшоў дзень беларускага маўлення. На працягу дня у дашкольнай установе праводзіліся гульні, гутаркі, дзецям чыталі казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.
А у спецыяльнай групе, пад кіраўніцтвам педагога Краўчук Ірыны Міхайлаўны прайшла гульнёвая сітуацыя для развіцця прадуктыўнага маўлення – тэлеперадача “Навіны з выставы цацак”.
У ходзе гульнёвай сітуацыі дзеці фарміравалі ўяўленні пра цацкі як прадметы, створаныя для гульні дзяцей; вучыліся правільна называць матэрыялы, з якіх выраблены цацкі (дрэва, гліна, салома, тканіна). Вельмі цікавым для дзяцей было рашэнне праблемнай сітуацыі: вядучым перадачы неабходна было правесці азнаямленне з экспанатамі выставы для тэлеперадачы, з дапамогай выхавацеля яны справіліся.
Такім чынам, ўдзел дзяцей у тэатралізаваных гульнях на беларускай мове дастаўляюць ім радасць, выклікаюць актыўную цікавасць, захапляюць, ствараюць псіхалагічны камфорт прыбыцця дзяцей у дашкольнай установе.
С.Г. Жук,
намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы”


