Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.12.2020

“Зімовыя прыгоды”  

Каб быць патрыётам сваёй краіны вельмі важна ведаць сваю родную мову. Дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам.

3 снежня выхавацель дашкольнай установы Ціханчук Д.В. правяла занятак па тэме “Зімовыя прыгоды”, на якім дзеці ўдакладнілі і пашырылі веды аб зіме. На занятку выхаванцы атрымалі паштоўку ад спадарыні Зімы, дзе былі прапанаваны розныя заданні. Яны адгадвалі загадкі, разглядвалі малюнкі на тэму “Зіма”, называлі прыкметы беларускай зімы, чыталі на памяць вершы беларускіх пісьменнікаў Я.Коласа, А. Дзеружынскага, Я. Журбы. На прыканцы занятку дзеці падрыхтавалі інсцэніроўку верша “Ці гатовы да зімоўкі”, дзе расказалі, як звяры зіму сустракаюць.    

У час  музычнага занятку выхаванцы спявалі беларускія песні, знаёміліся з пацешкамі, прыказкамі і прымаўкамі.

На занятку “Выяўленчае мастацтва” была арганізавана выстава рэпрадукцый беларускіх мастакоў.

На працягу дня дзеці гулялі ў беларукія народныя гульні, выхавацелі дзецям чыталі беларускія народныя казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў пра зіму.

Бацькам было рэкамендавана знаёміць дзяцей дома з беларускімі народнымі казкамі, пацешкамі, забаўлянкамі. 

Г.М.Бруй,

намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці