Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.12.2020

Развіваем маўленне дзяцей

Змест работы па развіццюмаўлення у нашым садку вызначаецца вучэбнай праграмай. У аснове гэтай работы ляжыць узбагачэнне пачуццёвага вопыту, якое дзіця набывае шляхам азнаямлення са з’явамі навакольнага жыцця и назвамі прадметаў. Дзецям паведамляюцца ўпарадкаваныя веды даступныя іх разуменню, з’явы побыту, прыроды, працы і грамадскага жыцця перш за ўсё нашай рэспублікі.

Вось і зноў, як і кожны беларускамоўны чацвер ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы”, у старэйшай группе інтаграванага навучання і выхавання “Лесавічок” быў праведзены занятак па тэме «Беларускі посуд». Дзеці азнаёміліся з прызначэннем кухоннага начыння нашых продкаў і спосабаў яго выкарыстання, узбагачалі свой слоўнікавы запас і папаўнялі гістарычныя веды аб культуры побыту нашай краіны. Малюнкі дзяцей па тэме занятка, праца ў рабочых сшытках ”Родная мова. Крок за крокам.” дапамагаюць усвоіць прапануемыя веды.

Толькі пры ўмове, калi дзеці чуюць правільную літаратурна дасканалаую мову акружэння, магчыма развіццё маўлення выхаванцаў. Дзеці спачатку пераймаючы, а потым неўсвядомлена аналізуючы маўленне дарослых, засвойваюць усе тонкасці мовы.

Вучыць дзяцей трэба на лепшых узорах роднай мовы, і ў гэтым вядучая роля належыць выхавацелю, які пастаянна кантактуе з дзецьмі і ад якога дзеці пераймаюць, засвойваюць культуру маўлення.

Швайка Г.М.,

выхавацель дашкольнай адукацыі

ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы”