Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.12.2020

Беларускамоўны дзень у дзіцячым садку

   Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый,

звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

   Мы, дарослыя, павінны паважаць нашу мову,а таксама прывіваць любоў і павагу да яе дзецям.

   Выхавальнікі ДУА "Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы" імкнуцца стварыць умовы для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю адносіцца да стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваць.

   З гэтай мэтай сягодня ў нашым яслях-садзе, як і кожны беларускамоўны чацвер, былі арганізаваныя розныя віды дзейнасці на беларускай мове, якія садзейнічалі развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін, патрыятычнаму выхаванню, пашырэнню і паглыбленню пазнавальных і творчых здольнасцяў.

   У сярэдняй групе быў праведзены занятак па тэме "Роднаму краю прысвячаецца!", які быў накіраваны на пашырэнне ўяўленняў пра Беларусь, як краіну, пра яе сімволіку, гісторыю беларускага народа і яго быта. Выхавальнік Рылка І.І. старалася данясці дзецям своеасаблівасць і непаўторнасць беларускага фальклору, значымасць і адметнасць прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Садзейнічала выхаванню   пачуцця гонару за родны край, павагу да гісторыі свайго народа.

С.А.Амірава, загадчык

ДУА "Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы"