Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.12.2020

Падарожжа ў беларускі лес

Сёння, у рамках беларускамоўнага дню ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” выхавальнiк дашкольнай адукацыі Ірына Валер’еўна Плакса з выхавальнiкамi старэйшай группы № 2 адправіліся ў падарожжа ў беларускі лес. Там іх сустрэў Лесавічок – гаспадар чароўнага лесу. Ён падрыхтаваў для дзяцей сюрпрыз. А для таго, каб яго атрымаць, трэба было адгадаць загадкі, гуляць у розныя цікавыя гульні, такія як: “Назаві якія жывелы могуць сустрэцца ў лесе”, “Адгадай хто гэта”, “Чым хто сілкуецца”, “Назаві птушак, якія жывуць у лесе”, “Хто дзе жыве”, “Правілы паводзін у лесе”.

Выхавальнік выкарыстоўвала мабільнае навучанне з QR – кодам. З дапамогай гэтай сучаснай тэхналогіі занятак прайшоў займальна і цікава. Пры дапамозе тэлефона і плакатаў з QR – кодамі сканаваўся і прайграваўся малюнак па спасылцы, на якім адлюстроўваўся знешні выгляд, а таксама голас птушкі ці жывелы. Дзеці даведаліся пра жывёл і птушак, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Замацавалі веды пра дзікіх жывёл, пра іх звычкі і знешні выгляд. Такія заняткі дапамагаюць выхоўваць любоў да свайго роднага краю, навакольнага асяроддзя, а таксама, да роднай мовы.

Намеснік загадчыка

ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”

Канановіч Л.М.