Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.01.2021

“Прыйшлі каляды - усе людзі рады”

 

У ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы” педагагічны калектыў удзяляе значную ўвагу далучэнню дзяцей да духоўных традыцый беларускага народа.

6 студзеня ў нашай установе прайшло свята “Светлае Раство Хрыстова”, дзе актыўнымі ўдзельнікамі сталі як дашкольнікі так і дарослыя. Разам чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў гульні, танчылі. Асаблівае ўражанне на дзяцей аказаў прагляд фільма пра нараджэнне Хрыстова. Гэта свята прынесла дзецям добры настрой і вызвала цікавасць да гістарычнай спадчыны беларускага народа. У сувязі з гэтым на наступны тыдень запланаваны шэраг гульняў-заняткаў і гутарак:

-         “Прыйшлі каляды - усе людзі рады” – старэйшая і спецыяльная групы;

-         “Што такое добра і што такое дрэнна” – сярэдняя група;

-         “Казка пра добрыя і калючыя словы” - другая малодшая група.

В.Н.Рэбкавец,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”