Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.01.2021

Калядкі святкуем – мову шануем!  

Вялікую радасць на вуліцы, у хаты

прынеслі Каляды – зімовыя святы.

Прынеслі забавы, і жарты, і казкі,

загадкі, і гульні, і песні, і пляскі.

Не спі, пані скрыпка,

і бубен прачніся –

калядныя святы ў нас пачаліся!

 

Ва установе дашкольнай адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы” вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, гонару за свой народ і краіну. Патрыятычнае выхаванне прысутнічае ва ўсіх відах дзейнасці. Кожны чацвер у садку праходзіць беларускамоўны дзень, калі выхаванцы чуюць меладычную прыгожую беларускую мову, размаўляюць на ёй, знаёмяцца з яе асаблівым каларытам. А фальклорныя святы, якія выпадаюць на такія дні, далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый.

Чацвер, 14 студзеня, не стаў выключэннем. Ён прайшоў пад назвай “Калядкі святкуем – мову шануем!”.

Пачаўся дзень з віншавання адміністрацыі ўстановы дашкольнай адукацыі. Самыя маленькія выхаванцы ўбачылі казку “Дзедава рукавічка”. Для дзяцей 2 малодшай группы № 2 прайшоў паказ у запісу лялечных спектакляў “Прыгоды Снегавіка”, “Зімовы лес”. У гэты дзень хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту знаёмілі з гісторыяй свята Каляд, яго традыцыямі, развучвалі вершы.

У час дзённай прагулкі на свежым паветры з дзецьмі 2 малодшай групы № 1, сярэдняй групы № 1 былі праведзены калядныя гульні “Гаспадар”, ”Го-го-го, каза”, “Дзядуля-ражок”,”Запляціся, пляцень”, “Дзе хадзіла каза?”.

Яркім вынікам дня для дзяцей старэйшай групы № 2 стала забава “Прыйшлi Калядкi – зiмовыя святкi!" Дзеці, пераапранутыя ў нацыянальныя касцюмы, прыйшлі калядаваць. З сабой калядоўшчыкі прывялі Казу і Мядзведзя. Яны павіншавалі ўсіх са святам, сталі разам у карагод, спявалі, ігралі на музычных інструментах і, канешне, гулялі ў калядныя гульні “Саначкі”, “Мядок”, “Конікі”, “Мядзведзь і дзеці”. А напрыканцы свята ўсе маленькія артысты атрымалі салодкія падарункі.

Правядзенне мерапрыемстваў беларускамоўнага дня ў нашым дзіцячым садзе па матывах народных свят мела не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне для ўсіх выхаванцаў. А ўспаміны аб гэтым дні застануцца ў іх памяці надоўга.

Фотогалерея

Канановіч Марына Мікалаеўна,

музычны кіраўнік

ДУА ”Яслі-сад 7 г. Ганцавічы”