Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.01.2021

“Калядны забавы”  

Культурная спадчына беларусаў сабрана ў самабытную скарбонку вусна-паэтычнай творчасці. Праз вусна-паэтычнае слова дзіця спазнае лёс роднай Беларусі, яе культуру і гісторыю, яе традыцыі.

Свята – гэта найвышэйшы ўзровень развіцця духоўнай культуры, які адпавядае стану чалавека ў тым ці іншым сезоне, у тым ці іншым узросце. Дзеці з радасцю ўдзельнічаюць у народных святах, якія даюць магчымасць здзяйсняць рознабаковае выхаванне дзяцей. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, да фальклору.

21.01.2021 г. у ДУА “Любашаўскі я/с-ПШ” пад кіраўніцтвам выхавацеля Ненадавец Т.І. і музычнага кіраўніка Дзегцяровай Л.І. прайшлі «Калядныя забавы». Свята было насычана казачнай атмасферай. Выхаванцы прыйшлі ў госці да гаспадыні. Гаспадыня пазнаёміла з галоўнымі героямі свята Казой, Мядзведзем, каляднымі атрыбутамі, стравамі і звычаямі, каляндарным цыклам зімовых свят.

Дзеці з задавальненнем спявалі вясёлыя, калядныя песні “Шчодры вечар”, “Каляда”, танцавалі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, гулялі ў гульні “ Козачка пакажы”, “Рэшата”, “Калядныя падарункі”, гралі на музычных інструментах. На працягу дня дзеці віншавалі ўсіх са святамі і жадалі здароўя, дабрабыту, добрага ўраджаю.

Дзеці і дарослыя акунуліся ў дзівосны свет народнай культуры, атрымалі добры настрой і пачастункі. 

Г.М.Бруй,

намеснік дырэктара

па асноўнай деейнасці

ДУА “Любашаўскі яслі-сад –

пачатковая школа”