Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.02.2021

Этнапедагогіка – сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры

 

У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца шырокі грамадскі інтарэс да этнічнай культуры як у нашай краіне, так і ва ўсіх краінах Еўропы. Неабходна адзначыць, што этнічная культура праяўляецца літаральна ва ўсіх галінах жыцця: у мове, выхаванні дзяцей, народным строі, побыце, фальклоры. Разам з тым этнічная культура з’яўляецца ўнікальным феноменам сусветнай культуры. Этнакультура кожнага народа мае свой унікальны пласт матэрыяльнаых і духоўных каштоўнасцей, які змяшчае магутны выхаваўчы патэнцыял для развіцця і фарміравання паўнацэннай асобы. Зварот да народных традыцый дапамагае задаволіць натуральную патрэбнасць дзяцей ведаць свае карані, адчуваць непарыўную сувязь  з роднай зямлей. Цераз этнавыхаванне выхавальнікі дашкольнай адукацыі могуць дапамагчы ўвайсці ў кожную сям’ю беларускім традыцыям, прыказкам, прымаўкам, казкам, загадкам, песням і гульням і народнай творчасці, якія з’яўляюцца неад’емнымі кампанентамі культуры беларускага народа і ў першую чаргу культуры педагагічнай. Каб дасягнуць належнага эфекту, народ па-рознаму ўздзейнічае на нашчадкаў у залежнасці ад сітуацыі, выбіраючы кожны раз той ці іншы спосаб або метад уплыву.

Галоўная ўмова эфектыўнасці выхавання падрастаючага пакалення на аснове народных педагагічных традыцый – стварэнне асаблівай атмасферы, у якой дзіця пастаянна будзе далучацца да культуры свайго народа, а сродкі і метады народнай педагогікі будуць выкарыстоўвацца не ад выпадку да выпадку, а натуральна ўплятуцца ў канву ўсёй сістэмы бесперапыннай адукацыі і выхавання. Народная педагогіка – корань, якія сілкуе педагогіку сённяшняга дня. Народы, якія жывуць у Беларусі, павінны ведаць і паважаць культуру, традыцыі і звычаі беларусаў. Таму ў аснову адукацыйнага работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту важна палажыць педагагічныя традыцыі свайго народа і яго мову.

З гэтай мэтай у ДУА “Яслі-сад № 5 г.Ганцавічы” існуе этнаграфічны куток “Беларуская хатка”,  дзе  выхавальнікі дашкольнай адукацыі, знаёмяць дзяцей  з нацыянальнай самабытнасцю.

Рэбкавец В.М.,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці