Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.03.2021

Тэматычны інтэграваны занятак "А ў нас сёння Масленка"

       Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову. Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, выхоўваць пачаткі нацыянальнага светапогляду нам дазваляюць калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, загадкі, паданні. Вялікая роля належыць народным абрадам і святам.

     Абрады і святы - сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады і святы - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Многія з іх былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі.

       Тэматычны інтэграваны занятак "А ў нас сёння Масленка", прысвячаны народнаму святу Масленіцы, прайшоў у рознаўзроставай групе. Выхавацель Ненадавец Т.І. і музычны кіраўнік Дзегцярова Л.І. пазнаёмілі дзяцей з традыцыямі свята.У госці да дзяцей завітала спадарыня Масленіца, якая паведала цікавы аповяд пра тое, як весяліліся нашы продкі, калі святкавалі гэтае свята.

Яна падрыхтавала для дзяцей цікавыя   загадкамі і смачныя падарункамі. Дзеці чыталі вершы, гулялі ў вясёлыя гульні "Чароўная дудка", "Арэлі”, "Імёны", вадзілі карагоды "Юрачка", "Масленіца", спявалі масленічныя песні. "Смачным" момантам падчас занятку было ласаванне блінамі, якія ўвасабляюць сімвал сонца. Занятак атрымаўся цікавым, насычаным, пазнавальным.

 

Г.М.Бруй, намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці  

ДУА "Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа"