Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.03.2021

Дыялогавая пляцоўка “Адзінства – наша сіла”

Кожнае цывілізаванае грамадства жыве перспектывамі на будучае. У нашай краіне заўсёды вялікая ўвага ўдзялялася і ўдзяляецца моладзі, маладзёжным аб’яднанням, бо менавіта ад сённяшніх маладых людзей залежыць, якой будзе Беларусь заўтра. Не пазбегнуць у гэтай сітуацыі і скептычных поглядаў, і недаверу ў адносінах да падрастаючага пакалення. Аднак сустрэча, якая адбылася ў ДУА “Хатыніцая сярэдняя школа” па пытаннях адукацыі і маладзёжнай палітыцы, даказала адваротнае. Канструктыўны дыялог атрымаўся ў старшакласнікаў школы са старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімірам Уладзіміравічам Бяловым, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Жаўнерчык Людмілай Мікалаеўнай, начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама, старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Здрок Надзеяй Уладзіміраўнай,. Пытанні, якія падымаліся ў час дыялогу, тычыліся адукацыйных і маладзёжных праектаў, перспектыў развіцця раёна.

Цікавіліся вучні ўражаннямі Уладзіміра Уладзіміравіча і Людмілы Мікалаеўны ад удзелу ва Усебеларускім нацыянальным сходзе. Не абышлося і без пытанняў асабістага плану. З задавальненнем госці падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт абранай прафесіі, займаемай пасады. Самае каштоўнае, што сустрэча і гутарка ў час яе атрымаліся шчырымі і так неабходнымі.

Маладыя людзі паказалі, што яны ўдумлівыя, зацікаўленыя і ў сваім будучым, і ў будучым краіны, гатовыя да стваральнай працы.

Упэўнены, што сустрэча з такімі паважанымі людзьмі, адыграе вялікую выхаваўчую ролю. Уладзімір Уладзіміравіч, Людміла Мікалаеўна, Надзея Уладзіміраўна – прыклад устойлівай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыі, патрыятызму, вернасці сваёй справе, мэтанакіраванасці, клопату аб іншых людзях, іх дабрабыце. Ёсць чаму павучыцца, ёсць што пераняць, ёсць стымул рухацца наперад, разам, бо ў адзінстве – наша сіла!

                                                             Ярашэвіч Жанна Васільеўна, настаўнік

                                                             беларускай мовы і літаратуры

                                                             ДУА “Хатыніцкая сярэдняя школа”

                                                             Ганцавіцкага раёна

                                                             Брэсцкай вобласці