Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.03.2021

Падарожжа па беларускіх народных гульнях

Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Выхавальнікі нашай дашкольнай установы імкнуцца стварыць умовы для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю адносіцца да стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваць.

З гэтай мэтай у ДУА “Ясли-сад № 2 г. Гацавичы”, як і кожны беларускамоўны чацвер былі арганізаваныя розныя віды дзейнасці на беларускай мове.

Кіраўнік фізічнага выхавання Зялёнка В.М. правяла квэст для дзяцей старэйшага ўзросту “Падарожжа па беларускіх народных гульнях”. Асноўныя задачы - пашыраці веды дзяцей аб беларускіх народных гульнях і вытоках іх паходжання, развіваць уменне эмацыйна і выразна выконваць знаёмыя малыя фальклорныя творы (карагодныя песні). Садейнічаць развіццю спрытнасці, хуткасці і дакладнасці ў рухальных дзеяннях, а таксама фарміраваць сяброўскія адносіны пры дапамозе беларускіх народных гульняў.

Такія дні даюць магчымасць выхоўваць у дзяцей паважлівыя адносіны да традыцый беларускага народа.

Кіраўнік фізічнага выхавання Зялёнка В.М.,

ДУА “Ясли-сад   № 2 г. Гацавичы”