Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.03.2021

Беларускамоўны дзень “Мы танцуем і гуляем!”

Чарговы беларускамоўны дзень у ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” быў незвычайны: на музычны занятак-забаву “Мы танцуем і гуляем!” запрасілі выхаванцаў Васілінка (Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік) і Васілёк (Цішчанка Людміла Анатольеўна, кіраўнік фізічнага выхавання). Дзеці зацікаўлена слухалі галоўных герояў мерапрыемства і актыўна прымалі ўдзел у музычна-рытмічнай дзейнасці: старанна пераймалі вобразы і засвойвалі танцавальныя рухі. Самастойна выхаванцы выканалі беларускія народныя танцы: “Крыжачок”, “Трасуху”, “Польку Янку”. Васілінка распавяла дзецям пра разнавіднасці беларускіх касцюмаў і сюжэтныя танцы, якія спалучаюць музыку, рухі і драматызацыю.

Музычны занятак-забава прайшоў цікава і пазнавальна. Выхаванцы пад вялікім ураджаннем і ўзнёслым настроем вярнуліся ў свае групы.

Н.М.Кляўчэня, музычны кіраўнік

ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”