Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.04.2021

Беларуская хата на традыцыі багата

Традыцыйна, па чацвяргах, у нашым дзіцячым садзе №7 г. Ганцавiчы праходзіць беларускамоўны дзень. 8 красавіка не стала выключэннем. Гэты дзень меў назву «Беларуская хата на традыцыі багатая!» Ён атрымаўся незвычайным, займальным і пазнавальным, дзякуючы супрацоўніцтву ўстановы дашкольнай адукацыі з дзіцячай бібліятэкай.

З мэтай патрыятычнага і маральнага выхавання нашых дашкольнікаў, а таксама далучэння іх да роднай беларускай мовы, асновам гісторыі, культуры сваёй малой радзімы, работнікі дзіцячай бібліятэкі сумесна з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Кавалевіч Кацярынай Васільеўнай падрыхтавалі для выхаванцаў сярэдніх груп экскурсію ў мінулае «Беларуская хата на традыцыі багатая!». Гаспадынька ў беларускай хаце распавяла пра асаблівасці жылля нашых продкаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, з якога матэрыялу рабілі хаты, чаму яны мелі ўсяго толькі адзін пакой... Дзеці ўбачылі, як выглядалі прадметы побыту нашых прабабуль і прадзядуль: печ, куфар, маслабойка, дзяжа, у якой замешваюць цеста для выпечкі хлеба і г.д ....

Пачуццё любові да роднага краю, малой радзіме, яе гісторыі, традыцый, культуры прывівалася маленькім грамадзянам нашай краіны з дапамогай гульнявых і сюрпрызных момантаў, беларускага фальклору, гульняў «Каменьчыкі», «Гарлачык». З вялікай цікавасцю дзеці паглядзелі драматызацыю казкі «Непаслухмяная дзяўчынка» на беларускай мове.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе яго ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

На працягу дня таксама педагогі ва ўсіх узроставых групах правялі пазнавальныя заняткі, квэсты, гутаркі па тэматыцы дня, падчас якіх быў зроблены акцэнт на далучэнне дзяцей да роднай мовы.

Мерапрыемствы беларускамоўнага дня ў гульнявой форме спрыялі выхаванню ў выхаванцаў гонару за нашу краіну, далучэнні да яе нацыянальнай культуры, дапамаглі раскрыць творчыя магчымасці дзіцяці.

Т.І. Шахрай, загадчык

ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы”