Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.09.2013

Неделя дополнительного образования

Каждый год работниками РЦДЮТ организовывается Неделя учреждений дополнительного образования, в рамках которой рекламируются услуги центра.

Знайсці занятак па душы
 

Як важна з самага ранняга дзяцінства знайсці занятак па душы, справу, якая адкрые такія далягляды, што іншым не бачацца, дапаможа зразумець тое, што іншыя не разумеюць. На працягу многіх гадоў дапамагае дзетвары горада і раёна знайсці справу па душы РЦДЮТ. Тут можна спяваць і маляваць, танчыць і займацца шыццём, пісаць вершы і многае іншае.

Кожны год, напачатку верасня, супрацоўнікамі РЦДЮТ арганізоўваецца Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі, у рамках якога і рэкламуюцца паслугі Цэнтра, расказваецца чым жыве і якімі справамі поўняцца святы і будні дзетвары, што займаецца пад дахам цёплага і ўтульнага дома.

Сёлетні год не стаў выключэннем. Прэзентацыі аб’яднанняў па інтарэсах прайшлі ў Хатыніцкай СШ, для дзяцей Любашаўскай базавай школы, для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія займаюцца ў СШ № 3 г. Ганцавічы. На вачах дзяцей у руках педагогаў–прафесіяналаў звычайная папера ў адно імгненне ператваралася у фантастычную ракету, а кавалачак тканіны ў цуда-ляльку. З цікавасцю назірала дзетвара за чараўніцай іголкай, якая нібыта пэнзлем наносіла ўзор на паперы, весела і радасна было на душы, калі спявалі юныя зорачкі вакала. У рамках Тыдня прайшла і літаратуная сустрэча ў гімназіі. Настаўнікі, гімназісты мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю літараутнага аб’яднання “Верасок”, пагаварыць аб паэзіі. Запамінальнай для многіх стала сустрэча з журналістам, паэтам і музыкантам М.Найдзёнавым.

“У сваёй рабоце, - кажа Наталля Гунчакова, культарганізатар РЦДЮТ , - мы імкнемся зацікавіць рабят добрымі і карыснымі справамі. І калі гэта атрымліваецца ў душы загараецца нейкі агеньчык, а наша паўсядзённая работа напаўняецца радасцю, прыгажосцю і разуменнем важнасці справы, якую робім”.

Галіна Крупеніч,
метадыст па вучэбна-выхаваўчай рабоце РЦДЮТ