Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.12.2013

Я маю правы!

“Я маю правы!”. Пад такой назвай адбыўся бацькоўскі сход у ДУА “Яслі-сад № 16 в. Чудзін.” На сустрэчу былі запрошаны не толькі мамы і таты, але бабулі з дзядулямі.

Я маю правы!

“Я маю правы!”. Пад такой назвай адбыўся бацькоўскі сход у ДУА “Яслі-сад № 16 в. Чудзін.” На сустрэчу былі запрошаны не толькі мамы і таты, але бабулі з дзядулямі.

На пачатку сходу адбылося свята “Я маю правы!”. Гасцей ўразілі маленькія артысты, якія чыталі вершы, інсцэніравалі песні. Дзеці запрасілі бацькоў у падарожжа ў “Горад Дзяцінства”, дзе разам з імі выконвалі гімнастыку пад музыку, прымалі ўдзел у розных гульнях. На гэтым мерапрыемстве бацькі пачалі знаёміцца з правамі дзяцей. 

Напрыканцы сустрэчы дзеці разам з бацькамі праспявалі песню “Мы на свет родились”. Свята атрымалася радасным і цікавым. Сяброўская і творчая атмасфера ўзняла настрой усіх прысутных .

Працяг знаёмства бацькоў з тэмай аб правах дзіцяці адбыўся за круглым сталом. Бацькі прымалі актыўны ўдзел у гутарцы, дыскусіравалі па пытаннях: ці мае дзіця права на сваю думку, караць дзяцей ці не, якое пакаранне магчыма выкарыстоўваць у адносінах да дзіцяці. Напрыканцы удзельнікі сходу прыйшлі да меркавання, што калі хочаш, каб цябе паважалі – паважай другіх.

 

Барсукевіч А.У., загадчык
ДУА “Яслі-сад № 16 в. Чудзін”