Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.12.2013

Cемінар намеснікаў дырэктараў

Далучэнне навучэнцаў да культурнай спадчыны продкаў спрыяе фарміраванню непадробнага пачуцця гонару за сваю Радзіму, асвятляе душы сучасных падлеткаў.

Мы ўзышлі не з насення, што ветрам засеяна, –
Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.
У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,
Нашых душ карані – з вузлякамі ўпартасці.
Ніл Гілевіч
 

Далучэнне навучэнцаў да культурнай спадчыны продкаў спрыяе фарміраванню непадробнага пачуцця гонару за сваю Радзіму, асвятляе душы сучасных падлеткаў. Маладое пакаленне беларусаў усё часцей праяўляе жаданне ведаць звычаі, абрады, традыцыі свайго народа, таму перад школай стаіць задача ўмела накіраваць добрыя памкненні ў патрэбнае русла. З мэтай удасканалення форм выхаваўчай работы грамадзянска-патрыятычнага накірунку ў ДУА “Хатыніцкая сярэдняя школа” прайшоў семінар намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму праз далучэнне вучняў да захавання нацыянальных традыцый”.

Вучні 3-4 класаў пад кіраўніцтвам В.М. Пісарык запрасілі ўдзельнікаў семінара на вячоркі. Пад час мерапрыемства рабяты выконвалі беларускія народныя песні, расказвалі жарты, пацешкі, займаліся рукадзеллем. Вячоркі спрыялі пагружэнню вучняў і ўдзельнікаў семінара ў цікавы свет беларускага фальклору. Вучні 7 класа з класным кіраўніком Т.М.Канановіч запрасілі ўсіх жадаючых у завочнае падарожжа “Што ты ведаеш пра зямлю, на якой жывеш…” Цікавае і змястоўнае падарожжа па старонках гісторыі аграгарадка Хатынічы чаргавалася з інтэрактыўнымі прыпынкамі, на якіх удзельнікам семінара было прапанавана праверыць свае веды па беларускай мове, адведаць стравы беларускай і ўласна хатыніцкай кухні і нават паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу лялькі-званочка. Святочная гасцёўня “Ад рода да рода”, якую падрыхтавалі пад кіраўніцтвам А.Д.Казак вучні 9 класа разам з самадзейным калектывам “Хатовічы”, можна назваць сапраўдным гімнам роднаму аграгарадку. Удзельнікі гасцёўні паказалі ўрыўкі з народных абрадаў, захаваўшы хатыніцкі каларыт, расказалі пра адметныя асаблівасці ладу жыцця вяскоўцаў, выканалі шмат народных песень. Усе касцюмы ўдзельнікаў гасцёўні былі створаны ўласна імі з дапамогай майстраў аграгарадка.

Пасля наведвання адкрытых мерапрыемстваў удзельнікі семінару абмеркавалі сістэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах адукацыі раёна, засяродзілі ўвагу на магчымасцях фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных якасцей асобы вучняў на пазакласных мерапыемствах. Намеснікі дэрэктараў па выхаваўчай рабоце адзначылі, што, на жаль, праблема далучэння сучасных навучэнцаў да нацыянальнай культуры мае месца, хоць спектр магчымасцей гэтага накірунку дастаткова шырокі, таму ў бліжэйшы час існуе рэальная патрэба ў новых падыходах да выхавання на багатым нацыянальным вопыце па прыкладу ДУА “Хатыніцкая сярэдняя школа”.

 

 
А.В.Рылка,
галоўны спецыліст аддзела адукацыі,
спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама