Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.12.2021

“Падарожжа ў краіну беларускіх гульняў”

Кожны чацверг у ДУА “Яслi-сад № 7 г. Ганцавiчы“ з самага ранку гучыць родная беларуская мова. І гэта – не выпадкова, таму што па чацвяргах ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзяцца беларускамоўныя дні. Такі дзень адбыўся і 23 снежня.

Напярэдадні Новага года, у чаканні чараўніцтва, выхаванцы адправіліся ў займальнае падарожжа па краіне беларускіх гульняў, дзе весела, пазнавальна і цікава правялі час. Дзеці пазнаёміліся з такімі гульнямі, як “Іванка і Марылька”, “Мішка ножкамі туп-туп”, “Рушнічок-церамок”, “Вось па крузе я іду”, “Гарачае месца”. Таксама ім спадабалася гуляць у гульні-эстафеты “Па дарожачцы прайді”, “Праскочы ў норку”, “Горкай, горкай, горачкай бег малы Ягорачка”.

Патрэбна адзначыць, што ўсе гульні, якія сустракалі дзеці пад час вандроўкі, былі накіраваны на далучэнне іх да культурнага наследдзя беларускага народа, фарміраванне пачуцця гонару за краіну, у якой мы жывем, выхаванне павагі да роднай мовы, жадання размаўляць на ей.

I.С.Трэфiлава, намеснiк загадчыка

ДУА “Яслi-сад № 7 г. Ганцавiчы“