Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.03.2022

Беларускамоўны дзень “Галоўны закон нашай краіны”

17 сакавіка, з мэтай выхавання асноў нацыянальнага светапогляду, у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №7 г.Ганцавічы” прайшоў чарговы беларускамоўны дзень.

Ён насіў назву “Галоўны закон нашай краіны” і быў прысвечаны дню Кастытуцыі.

Знаёмства дзяцей старэйшай групы з Канстытуцыяй адбылося ў форме пазнавальнага занятку “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”. У ходзе занятку выхаванцы даведаліся аб тым, што Кастытуцыя – самы важны дакумент не толькі для нашай дзяржавы, але і для кожнага грамадзяніна ў асобку.

Асаблівы эмацыянальны водгук у выхаванцаў атрымаў расказ выхавальніка дашкольнай адукацыі Кірык Алены Ўладзіміраўны аб правах дзяцей. Рабяты зразумелі, што дзякуючы гэтаму яны маюць щаслівае дзяцінства.

На працягу беларускамоўнага дня таксама былі праведзены гутаркі і хвілінкі патрыятызму на тэму “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Выхавальнікі расказалі дзецям аб нашай Рэспубліцы, яе сталіцы – горадзе Мінску, галоўных сімвалах дзяржавы. Дадзеныя мерпрыемствы былі накіраваны на тое, каб выхаванцы ўсвядомілі, што наша родная Беларусь – самая лепшая ў свеце краіна. А кожны горад, вёска, рачулка – частка Радзімы і ўсе мясціны непаўторныя па сваёй прыгажосці і гістарычных падзеях.

Несумненна, гэты дзень запомніцца дзецям надоўга. І, можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў сем’ях нашых выхаванцаў.