Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.04.2022

Беларускамоўны дзень “Прылёт Буслоў”

Як вясна прыйшла ў гаі, разбудзіла ручаі,

І паклікала ізноў птушак з выраю дамоў.

У нашым краі – Беларусі, ёсць розныя птушкі, але птушка бусел, з яўляецца сімвалам нашай роднай зямлі. Таму часта Беларусь называюць “ Краінай пад белымі крыламі”. Так, пры арганізацыі беларускамоўнага дня у ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”, была праведзена музычная забава, пад назвай “Прылёт Буслоў”, для дзяцей сярэдняга ўзросту. Падрыхтавала і правяла Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік, а памочнікам, канешне, быў выхавальнік дашкольнай адукацыі, Валасюк Марына Леанідаўна. З дапамогай забавы ў выхаванцаў пашырыліся ўяўленні аб жыцці птушак Беларускай старонкі, аб ролі чалавека ў ахове птушак, выхоўваліся беражлівыя адносіны да птушак, выклікалася жаданне клапаціцца аб іх.

Мы, дарослыя, стараемся далучыць дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры праз вершы, песні, танцы, гульні. Таму забава прайшла цалкам на беларускай мове. Дзеці прадэманстравалі свае таленты ў выкананні вершаў, а таксама песень на беларускай мове: “Прыйшла вясна”, “Родны бусел”; беларускіх народных гульняў: “Жабкі”, “Дагані бот”, “Бусел і жабкі”; беларускага танца “Трасуха”.

З вялікім задавальненнем выхаванцы сустрэлі шаноўнага госця – Бусліка, ролю якога выконвала Цішчанка Людміла Анатольеўна, кіраўнік фізічнага выхавання. Разам з птушкай дзеці з вялікім задавальненнем гулялі, танцавалі, адгадвалі загадкі. Буслік, на прыканцы забавы падараваў выхаванцам на памяць аб сустрэчы, невялікія сувеніры — маленькіх буслянятак. Па счаслівых ўсмешках на тварах дзяцей было зразумела, што ўсім вельмі спадабалася. Што і з’яўляецца самым галоўным у любой забаве.

Дзякуючы такім забавам, святам, звычаям, абрадам, у дзяцей узрастае цікавасць да беларускіх народных гульняў, значна пашыраецца слоўнікавы запас, адначасова дзеці развіваюць эстэтыку і, канечне, мацнеюць духоўна.

Музычны кіраўнік

ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”

Кляўчэня Наталля Міхайлаўна