Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.04.2022

“Хутка ў нашай хаце свята - Вялікдзень!”

Траўка брацца пачала,

У імшанніку пчала

Прачнулася і гудзе

- Хутка ўжо Вялікі дзень!

А людзі між сабою

Пацяшаюцца вярбою.

Ніхто нікога не міне

– Ні цябе, ні мяне.

І мяне, і цябе

Кожны дубцом сцебане:

-         Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень – Вялікдзень!

І ты, родны народ,

Будь здароў на ўвесь год!

В.Вітка

21 красавіка 2022 года ў ДУА “Яслі-сад №5 г. Ганцавічы” Марына Анатольеўна Кіршун, выхавальнік дашкольнай адукацыі, і Валуевіч Наталья Аляксандраўна, музычны кіраўнік, арганізавалі для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту свята-забаву на тэму “Хутка ў нашай хаце свята- Вялікдзень!”

Упачатку сустрэчы ўсе разам успомнілі тое, што зусім, нядаўна, кульмінацыяй Гукання вясны было на Благавешчанне - 7 красавіка.Дзеці з задавальненнемвыканаліпесню “Жавароначкі, прыляціце”.

У мінулы тыдзень святкавалі Вербніцу, ці як ў народзе кажуць - вербную нядзелю. Вярба з’яўляецца сімвалам адраджэння прыроды. У гэты дзень між сабою людзі пацяшаюцца вярбою. Следам за Вербніцай пачаўся перадвелікодны тыдзень.

Педагогі сёння вялі гутарку з хлопчыкамі і дзяўчынкамі аб тым, што светлым вясновым святам лічыцца Вялікдзень. Пазнаёмілі рабят з гісторыяй свята, звычаямі і абрадамі святкавання. Далей выхаванцам тлумачылі, што звычайна на Вялікдзень на небе сонца грае, першы раз зязюля кукуе, птушкі пачынаюць спяваць. На гэтае свята ўслаўляюць жыццё, чалавека працы. Называецца яно Вялікдзень, таму што за гэтым днём пачынаюцца “вялікія дні” работы ў полі. Вялікодная ноч з суботы на нядзелю – святочная. Людзі ідуць у царкву на богаслужэнне. Галоўным сімвалам свята з’яўляецца яйка, якое лічыцца крыніцай вечнага жыцця і прадаўжэннем чалавечага роду.

Самым запамінальным для дашкольнікаўзаўсёды з’яўляюцца гульні. На гэты раз з цікавасцю і задавальненнемпазнаёміліся з народнымі гульнямі такія, як:“Біццё яек”, “Качанне яек” і “Чароўнае яйка”. У народных гульнях, як правіла, знаходзяць сваё адлюстраванне культура народа, яго светапогляд, сямейны уклад жыцця, традыцыі, звычаі, вусная народная творчасць.

Мы, педагагічныя работнікі і бацькі нашых выхаванцаў, імкнемся праз народныя святы і абрады выхаваць такую асобу, якая зможа захаваць нацыянальнаю самабытнасць.

Будьце здаровыя, як крынічная вада.

Будьце вясёлыя, як харошая вясна.

Будьце багатыя, як сырая зямля.

Намеснік загадчыка

      па асноўнай дзейнасці 

В.М.Рэбкавец