Патрыятычнае выхаванне дзяцей-гэта складаны педагагічны працэс, у аснове якога ляжыць развіццё маральных пачуццяў. Дашкольнае дзяцінства-спрыяльны перыяд для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры.
Таму вельмі важна пачынаць выхоўваць сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы, бо менавіта ў гэтым узросце дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца. Менавіта з гэтай мэтай у ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы” праводзяцца заняткі па азнаямленню дзяцей з культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі і асаблівасцямі нашай Радзiмы.
08.09.2022 г. у старэйшай группе прайшоў дзень, прысвечаны нашай краiне, які пачаўся з праслухоўвання і спявання гімна Рэспублікі Беларусь.

Занятак быў прысвечаны сімволіцы нашай дзяржавы. У пачатку занятка дзеці гулялі ў гульню “Інтэрв`ю”: распавядалі дзе жывуць, пра сям`ю, традыцыі. Выхавацель дашкольнай адукацыi пры дапамозе лэпбука «Мая Радзiма» пазнаёміла дзяцей з народнай творчасцю роднай Беларусі, асаблівасцямі арнаменту і адзення беларусаў. Выхаванцы адказвалi на пытаннi, завучвалi верш беларускага паэта Петруся Броўкi “Беларусь”.

У другой палове дня дзеці пры дапамозе выхавацеля арганізавалі гульню “Знаўцы”, дзе былі падзеляны на дзве каманды. У ходзе гульні дзеці адказвалі на пытанні звязанныя з сімваламі дзяржавы. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

У выніку праведзенай працы ў дзяцей з`явілася цікавасць да сваёй краіны. Дзецi не толькі даведаліся шмат новага пра культуру роднай краiны, але і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас.
Р.У.Муха, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы”