Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.01.2023

Беларускамоўны дзень "Вячоркі"

Напярэдадні вялікага свята "Каляд" выхаванцаў старэйшай рознаўзроставай групы ДУА "Любашаўская пачатковая школа" запрасіла ў сваю хату на вячоркі Гаспадыня.

Яна расказала пра некаторыя рэчы, якія есць ў гаспадарцы (маслабойка, калоўрот, гарлачык, лапці), а затым паведаміла гасцям аб тым, як праходзілі беларускія вячоркі ў далекія часы. Доўгімі зімнімі вечарамі збіраліся жонкі, мужыкі, моладзь для рукадзелля і пражы, а больш – для забаў і песень. Выхаванцы з задавальненнем гулялі ў гульні “Гарлачык”, “Гарачыя гаршчочкі”, “Лапці”, “Прэла-гарэла”, а таксама дапамаглі Гаспадыні разблытаць клубочкі нітак, якія заблытала гарэзлівае кацяня.

Праз знаемства з беларускім фальклорам і народнымі традыцыямі адбывалася далучэнне дашкольнікаў да нацыянальнай культуры. выхаванне любві да роднай мовы, цікавасці да культурыных традыцый беларускага народа.

 

Н.Я.Казак,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці 

ДУА "Любашаўская пачатковая школа"