Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.01.2023

Беларускамоўны дзень “Якая яна, наша краіна?”

Кожны чацвер у нашым дзіцячым садку гучыць родная беларуская мова. 19 студзеня 2023 года ў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Ганцавічы” прайшоў чарговы беларускамоўны дзень. Выхававцель Краўчук І.М. арганізавала занятак “Якая яна, наша краіна?”.

У госці да дзяцей завітаў Алесь, які прынёс з сабою, у торбачцы, шмат цікавых рэчаў. Пры дапамозе лэпбука “Мая Радзіма – Беларусь” дзеці ўзбагацілі ўяўленні аб сваей Радзіме, дзяржаўных і прыродных сімвалах, паходжанні назвы краіны, яе месцы на карце свету. Выхаванцы паглыбілі пазнанне роднай мовы, пашырылі слоўнікавы запас по тэме: “Наша краіна”.

Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні “Як цябе завуць?”, “Скажы па-беларуску”, “Паслухай і паўтары”, слухалі як гучыць дуда, расказвалі пра сваю малую радзіму.

Хочацца адзначыць, што дзякуючы сістэмнай рабоце, выхаванцы нашай установы сталі ўжываць у зносінах больш беларускіх слоў, ахвотна гуляюць у беларускія народныя гульні, просяць пачытаць казкі менавіта на роднай мове.

Л.І.Гардзей,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці 

ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Ганцавічы”