Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.01.2023

Беларусь – мая Радзіма!

Самае дарагое ў жыцці тое, што закладаецца ў сэрдцы з ранніх год. Навучанню дзяцей роднай мове надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці.

У ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” у старэйшай групе прайшоў занятак-гульня “Беларусь – мая Радзіма”.Дзеці працягвалі знаёмства з нашай краінай, замацоўвалі веды пра нацыянальны касцюм, сімвалы, нацыянальную кухню, беларускую цацку.

Чыталі прыказкі і беларускія вершы. Асаблівую цікавасць выклікалі гульні-ліпучкі: “Апрані ляльку ў беларускі нацыянальны касцюм”, “Беларуская хатка”. Выхаванцы паглыбілі пазнанне роднай мовы, пашырылі слоўнікавы запас.

Занятак садзейнічаў замацаванню ўяўленняў выхаванцаў аб сваёй Радзіме, гонару за яе, развіццю пачуцця патрыятызму.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”

Лелес Бажэна Аляксандраўна