Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2023

Ганаруся табой, тата!

Выхаванне любві да Радзімы ў дзіцячым садку пачынаецца з малага: любві да сваёй сям’і, свайго дома, свайго  краю, Радзімы, яе гісторыі. Вельмі важна з дзяціства далучаць дзяцей да культурных традыцый свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю на якой жывеш.

Гульні, прыказкі, прымаўкі, вершы, казкі - выхоўваюць у дзяцей высокае пачуццё любові да роднай зямлі, яны апавядаюць аб гістарычных падзеях, нацыянальных и культурных традыцыях. Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый - няма і патрыёта сваей Радзімы! 

Свята Дзень абаронца Айчыны   ў дзіцячым садку - гэта добры повад для выхавання ў дзяцей пачуцця павагі да традыцыйных беларускіх святаў.   У гэты дзень у 2 малодшай групе №1 ДУА «Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы» выхавальнік дашкольнага навучання Наталля Васільеўна Тарынская, знаёміла дзяцей са святам 23 лютага.

На працягу дня чыталі вершы, разглядаліз дзецьмі ілюстрацыі, малюнкі на выставе «Стаіць на варце Радзімы салдат», знаёміліся з прафессіямі ваенных, праводзілі гульні на ваенную тэматыку “Самалет”, “Разрезные карцінкі”, малявалі. З вялікай радасцю дзеці з дапамогаю выхавацеля рыхтавалі падарункі для любімых тат, дзядоў, брацікаў.

Гэта свята ўсіх людей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчынсмелых, важных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць обаронцамі сваёй Айчыны. Напрыканцы дня дзеці ўручылі татам падарункі.

Р.У. Муха,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці