Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.03.2023

Беларускамоўны дзень «Падарожжа ў гістарычнае мінулае Беларусі»

23 сакавіка ў ДУА "Дзіцячы сад №7 г. Ганцавічы" прайшоў беларускамоўны дзень "Падарожжа ў гістарычнае мінулае Беларусі".

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі педагогі стварылі па-сапраўднаму багатае, разнастайнае асяроддзе, якое дапамагло дзецям акунуцца ў мінулае нашай краіны, пашырыць слоўнікавы запас, актывізаваць маўленчыя зносіны на роднай мове.

Так, самыя маленькія нашы выхаванцы праз гульні "У госці да лялькі Ганначкі", "Беларуская хата заўсёды багата" даведаліся аб тым, з якімі цацкамі раней гулялі дзеці, як была ўладкавана беларуская хата.

Хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдніх груп здзейснілі парарожжа ў мінулае і пазнаёміліся з беларускім посудам, старадаўнімі прадметамі тых часоў. У іх актыўным слоўніку з’явіліся новыя словы: кудзель, верацяно, рубель для прасавання бялізны.

Для выхаванцаў старэйшых груп педагогі арганізавалі экскурсію ў пазнавальную гасцёўню, дзе рабяты многае даведаліся пра помнікі архітэктуры. Акрамя таго, старэйшыя дашкольнікі з задавальненнем прымалі ўдзел ў гульні-падарожжы "Гарады роднай Беларусі".

Мерапрыемствы дня далі дашкольнікам магчымасць дакрануцца да гістарычнага і культурнага наследдзя беларускага народа, адчуць сваю прычаснасць к традыцыям продкаў.

Т.І.Шахрай,

загадчык ДУА "Дзіцячы сад №7 г. Ганцавічы"