Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.09.2015

“Час мае свой воблік і голас”

“Час мае свой воблік і голас”

Літаратурнымі чытаннямі   “Час мае свой воблік і голас” быў распачаты цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю утварэння сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна. Праграма літаратурных чытанняў прадугледжвала наведванне вёсак Востраў і Люсіна.

У Востраве настаўнікі  пабывалі на  вясковых могілках і ўсклалі кветкі да магіл  Міхася Рудкоўскага і Веры Паляшчук.  Шчырыя ўспаміны гучалі з вуснаў тых, хто працаваў з Верай Уладзіміраўнай, ведае і любіць творчасць   знакамітага паэта  Міхася Рудкоўскага.   Затым удзельнікі чытанняў наведалі  музей М.Рудкоўскага  ў школе.  Якім быў Міхась , якую літаратурную спадчыну пакінуй пасля сябе расказвалі дзеці і кіраўніца музея  Алена Гайцюкевіч.  Успамінамі як збіраўся, адкрываўся і працаваў першыя гады свайго існавання  падзялілася  Марыя Якімчык.    Прафесійна-граматна, цікава аб даследчай рабоце па творчасці  М.Рудкоўскага расказвала Валянціна  Хваль.   Напрыканцы    сустрэчы Святлана Навіцкая  запрасіла наведаць і  краязнаўчы пакой школы.

У вёсцы Люсіна, пасля знаёмства  з арганізацыяй работы, Люсінскай школы яслі-сад, удзельнікі літаратурных чытанняў прайшлі у музей Я.Коласа і пазнаёміліся з яго экспазіцыямі.  “У палескай глушы”  - пад такой назввай  падрыхтавалі навучэнцы і настаўнікі літаратуна-музычную праграму, у якой расказалі  пра жыццё маладога настаўніка , побыт вяскоўцаў, іх культуру і звычкі.

У другой палове дня прыхільнікаў мастацкага слова ў РЦДЮТ чакала літаратурна-музычная імпрэза “Любоў як сонца свету адкрывае Усю веліч чалавечае красы”, на якой прыгадваліся імёны настаўнікаў, жыццё якіх непарыўна звязана з літаратурнай творчасцю.  Надзея Здрок   адкрыла   мерапрыемства  і  сказала простыя, але ж такія важныя словы, пра  выхаванне дзяцей, любоў да вытокаў сваіх і пра ўрачыстасці, якія чакаюць наперадзе. Ала Хваль расказвала пра дзядьку Міхася і  адносіны ў іх сям’і да  высакароднай прафесіі – настаўнік. Гучала паэзія А.Каско і  песні на яго словы.  Іван Бондар  расказаў пра сябе, сваё захапленне творчасцю і цеснысныя стасункі з літаратарамі –землякамі. Вядома ж яго выступленне не абыйшлося без песні пад  чароўныя гукі гітары.Шчымлівымі былі ўспаміны пра Веру Паляшчук, не менш кранальнай і песня “Калыханка” у выкананні дуэта Святланы Муха і Ліліі Вадзюцінай. Асобная старонка была прысвечана і літаб’яднанню “Верасок” РЦДЮТ.  Удзельнікам чытанняў была прапанавана кніжная выстава  з кнігамі, пазначанымі аўтографамі знакамітых літаратараў для  вераскоўцаў.  Заключным акордам   літаратурных чытанняў стаў сумесны фотаздымак, на памяць, на добры ўспамін.

Г.М.Пупач,

кіраўнік узорнага літарартурнага

аб’яднання “Верасок”