Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.12.2015

Свята “Птушкі - нашы сябры”

8 снежня 2015 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 9 в. В.Круговічы” адбылося свята “Птушкі - нашы сябры”, мэта якога заключалася ў фарміраванні экалагічнай культуры дашкольнікаў і выхаванні беражлівых адносін да птушак.

Цудоўная атмасфера і радасны настрой панавалі на працягу ўсяго свята. Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні і адгадвалі загадкі пра птушак нашага краю, гулялі ў рухомыя гульні “Пакормім птушак зімой”, “Птушкі ў гнездах”.

З асаблівым гонарам і хваляваннем рабяты прадэманстравалі кармушкі, якія яны змайстравалі разам з бацькамі ў ходзе акцыі “Кожнай птушцы - па кармушцы”. Усе ўдзельнікі акцыі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

 

 

 Вось такія мадэлі птушыных сталовых будуць развешаны ў двары дзіцячага садка, як толькі зямля пакрыецца снежным покрывам.