Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.12.2015

“Цуды вакол елкі”

Надзвычай маляўніча ажыла казка ў дзіцячым садку вескі Вялікія Круговічы.  24 студзеня тут адбыўся навагодні ранішнік “Цуды вакол елкі”

Усімі кветкамі вяселкі пералівалася навагодняя прыгажуня - елка. Панаваў цудоўны святочны настрой. Дзеткі разам з казачнымі героямі спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы дзядулі Марозу і Снягурачцы, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях. Нават Лясун з Бабай Ягой не змаглі сапсаваць свята, як не стараліся. У рэшце рэшт яны адумаліся, папрасілі прабачэння і сталі весяліцца разам з усімі.

У канцы свята рабяты атрымалі ад Дзядулі Мароза салодкія падарункі.