Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Кампазіцыя "Нараджэнне Хрыстова"

Нараджэнне Хрыстова

Часам думаем ад стомы:

Што нам нясе шалёны век?

А хто такія мы?

А што мы?

Якім ты станеш, чалавек? 

Маральнае выхаванне моладзі – адно з найбольш актуальных пытанняў у сучасным свеце. Дзеці адкрыты для негатыўнага ўплыву агрэсіўнай масавай культуры, якая разбурае іх асобу. Таму школа павінна выхоўваць вучняў так, каб кожнае дзіця адрознівала дабро ад зла і магло зрабіць правільны маральны выбар. Сёння надзвычай востра адчуваецца патрэба ва ўроках дабрыні, таму наша ўстанова адукацыі актыўна супрацоўнічае з Праваслаўнаю Царквою.

Задачы духоўнага выхавання рэалізуюцца па-рознаму. З 2014 года ў школе дзейнічае рэсурсны цэнтр. Адным з напрамкаў дзейнасці цэнтра з’яўляецца правядзенне разнастайных мерапрыемстваў духоўна-маральнага напрамку.

Надоечы школа акунулася ў свет цеплыні і пяшчоты. З нагоды святкавання Нараджэння Хрыстова ў школе адбылося сапраўднае свята. Вучні нашай школы разам з вучнямі Малькавіцкай сярэдняй школы падрыхтавалі кампазіцыю “Нараджэнне Хрыстова”.

Жаданымі гасцямі на свяце  былі пратаіерэй Пётр Піліпчук, выкладчык нядзельнай школы Марыя Орса, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі спорта і турызма Аксана Рылка, дзіцячы хор, які дзейнічае пры Свята-Ціханаўскім храме, а таксама вучні з гарадскіх школ і гімназіі.

Свята прайшло на адным дыханні. Вучні даведаліся аб гісторыі Нараджэння Хрыстова, атрымалі віншаванні ад пратаіерэя Пятра Піліпчука, і наогул, праведзенае мерапрыемства стала для вучняў  ўрокам дабрыні і спагады. 

 

Людміла Трафімчык,

настаўніца беларускай

мовы і літаратуры

ДУА “ Сярэдняя школа №3г.Ганцавічы”