Часам думаем ад стомы:
Што нам нясе шалёны век?
А хто такія мы?
А што мы?
Якім ты станеш, чалавек?
Маральнае выхаванне моладзі – адно з найбольш актуальных пытанняў у сучасным свеце. Дзеці адкрыты для негатыўнага ўплыву агрэсіўнай масавай культуры, якая разбурае іх асобу. Таму школа павінна выхоўваць вучняў так, каб кожнае дзіця адрознівала дабро ад зла і магло зрабіць правільны маральны выбар. Сёння надзвычай востра адчуваецца патрэба ва ўроках дабрыні, таму наша ўстанова адукацыі актыўна супрацоўнічае з Праваслаўнаю Царквою.
Задачы духоўнага выхавання рэалізуюцца па-рознаму. З 2014 года ў школе дзейнічае рэсурсны цэнтр. Адным з напрамкаў дзейнасці цэнтра з’яўляецца правядзенне разнастайных мерапрыемстваў духоўна-маральнага напрамку.
Надоечы школа акунулася ў свет цеплыні і пяшчоты. З нагоды святкавання Нараджэння Хрыстова ў школе адбылося сапраўднае свята. Вучні нашай школы разам з вучнямі Малькавіцкай сярэдняй школы падрыхтавалі кампазіцыю “Нараджэнне Хрыстова”.
Жаданымі гасцямі на свяце былі пратаіерэй Пётр Піліпчук, выкладчык нядзельнай школы Марыя Орса, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі спорта і турызма Аксана Рылка, дзіцячы хор, які дзейнічае пры Свята-Ціханаўскім храме, а таксама вучні з гарадскіх школ і гімназіі.
Свята прайшло на адным дыханні. Вучні даведаліся аб гісторыі Нараджэння Хрыстова, атрымалі віншаванні ад пратаіерэя Пятра Піліпчука, і наогул, праведзенае мерапрыемства стала для вучняў ўрокам дабрыні і спагады.



Людміла Трафімчык,
настаўніца беларускай
мовы і літаратуры
ДУА “ Сярэдняя школа №3 г. Ганцавічы”