Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.01.2017

Каляда ў дзіцячым садку № 2

На пачатку студзеня святкуецца вялікае фальклорнае свята - Каляды. 12 студзеня ў рамках дня беларускага маўлення у нашым дзіцячым садку педагогі таксама знаёмілі выхаванцаў з народнымі традыцыямі, гульнямі і абрадавымі каляднымі песнямі. Музычны кiраўнiк Ясько А.А. падрыхтавала мерапрыемства «Каляды» разам з дзецьмi i выхавацелямi ўciх узроставых груп. У госцi да “Гаспадынi” завiталi “калядоўшчыкі”. Яна частавала iх прысмакамi, а “калядоўшчыкi” вадзiлi карагоды, спявалi, скакалi, гулялi ў народныя гульнi, жадалi шчодрага ўраджаю, здароўя, дабрабыту. Галоўным персанажам свята была каза, якая камічна скакала пад іх напевы. Вобраз «казы» сімвалізаваў дабрабыт, пладавітасць хатняй жывёлы.

Дадзенае мерапрыемства неабходны атрыбут нашага  сучаснага жыцця. Так як беларускія традыцыі - найважнейшая частка нашай культурнай спадчыны.

С.Г. Жук,

намеснiк загадчыка

па асноўнай дзейнасцi

ДУА «Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы»