Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.01.2017

Беларускамоўны дзень «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся»

Дашкольная ўстанова — першая прыступка ў сістэме адукацыі. Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі складнікаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба ў інфармацыі, якія неабходны для наступнага навучання ў школе.

Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі прадугледжваецца фарміраванне ўяўленняў аб сваёй малой Радзіме, народных і дзяржаўных святах, аб сімвалах беларускай дзяржавы, аб людзях, якія праславілі нашу краіну: асветніках, нацыянальных героях, Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзеячах мастацтва, касманаўтах, спартсменах і г.д.

Адной з асноўных задач адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца фарміраванне патрыятызму пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Нацыянальнае выхаванне спрыяе далучэнню чалавека да культуры народа, дапамагае маленькім беларусам усвядоміць сваю прыналежнасць да нацыі, багатай традыцыямі, звычаямі, дасягненнямі культуры і навукі, таму правядзенне заняткаў на беларускай мове — гэта невыпадковасць, а стварэнне неабходных умоў для фарміравання ў дашкольнікаў уяўленняў аб культурна-гістарычнай каштоўнасці беларускага народа і развіццё ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці.

Кожны чацвер у ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» праходзiць беларускамоўны дзень, калі ўсе работнікі, выхаванцы і іх бацькі размаўляюць на беларускай мове. На працягу гэтага дня з выхаванцамі размаўляюць па-беларуску, вывучаюць нацыянальныя звычаі і традыцыі. Маляты здзейсняюць падарожжа паводле беларускіх казкак, вершаў, загадак, забаўлянак і разнастайных беларускіх гульняў.

У чацвер 19 студзеня прайшло мерапрыемства «Жыву ў Беларусii тым ганаруся». Пачалося і скончылася свята гучаннемДзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. Свята ладзілася на нацыянальнай мове. Дзеці на працягу мерапрыемства чыталі вершы, спявалі песні «Зямля мая», «Дудачка», гралі на музычных інструментах такіх як цымбалы, жалейка, свісцёлка, трашчотка, шархуны і бубны. Слухалі музычныя народныя творы і творы беларускіх аўтараў. Танцавалі «Лявоніху», «Трасуху» і іншыя пляскі. Гулялі ў гульні «Мікіта», «Лапці мае» і іншыя. Мерапрыемства пакінула мноства яркіх уражанняў як у выхаванцаў нашай установы, так і ва ў усіх прысутных.

Усе педагогi дашкольнай установы мэтанакiравана далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры. Кіраўнікі фізічнага выхавання ў сваёй рабоце актыўна выкарыстоўваюць беларускія народныя гульні, даюць кансультацыі педагогам і бацькам напрыклад «Беларускiя народныя гульнi як сродак фiзiчнага выхавання і развiцця дзіцяцi». Музычныя кіраўнікі ў нашай дашкольнай установе праводзяць фальклорныя святы Гуканне вясны, Купалле, Каляды і іншыя. Дзеці, бацькі і педагогі з вялікім задавальненнем прымаюць удзел у іх правядзенні. Выхавальнікі ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў вучаць дзяцей маўленчаму этыкету: ветліва вітацца і развітвацца з дарослымі і дзецьмі, пры заканчэнні сустрэчы казаць наступныя словы: «Да пабачэння, да новай сустрэчы!», выходзячы з-за стала, дзякаваць за смачны абед, а у адказ на слова «дзякуй», абавязкова казаць «калі ласка», калі неспадзявана зрабілі не вельмі добры ўчынак, абавязкова прасіць прабачэння.

Развіццё маўлення дзяцей таксама адбываецца і ў розных відах дзейнасці: мастацкай дзейнасці, гэта мастацка-моўнае расказванне беларускіх народных казак, завучванне вершаў. У працоўнай дзейнасці, прыбраць у гульнявым кутку. У гульнёвай - з будаўнічым матэрыялам «Складзі карту Беларусі» (драўляныя пазлы) iна занятках па наступных тэмах: «Па старонках Чырвонай Кнігі Рэспублікі Беларусь», «Нацыянальная сімволіка Рэспублікі Беларусь: сцяг, гімн, герб», «Беларуская нацыянальная ежа», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: саломка» і іншых відах дзейнасці.

Навошта дзецям трэба ведаць беларускую мову? З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці – хоча каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашы карані, тое, што трымае нас, робіць нас нацыяй. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць, каб кожны мог сказаць «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!».

Гарагляд Л.I.,

загадчык ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»