Перад нашымі выхавальнікамі і бацькамі сёння стаяць вельмі важныя задачы: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы, нашы традыцыі; дапамагчы ўсвядоміць асноўныя рысы беларускіх народных свят, гульняў; сфарміраваць жаданне выкарыстоўваць іх ў самастойнай гульнёвай дзейнасці, тым самым сфарміраваць нацыянальную самасвядомасць.
Разнастайныя назіранні паказалі, што дзіця, якое ў момант засвойвання ім моўных навыкаў, знаходзіцца ў дзвюхмоўным асяроддзі, вывучае іх з лёгкасцю і без дадатковых намаганняў. Яно засвойвае дзве мовы і можа разважаць на кожнай з іх.
Кожны чацверг у нашым садку праходзіць Дзень беларускай мовы. Супрацоунікі садка размаўляюць паміж сабой і з дзецьмі, іх бацькамі на роднай мове. Мы знаемім дзяцей з кнігамі, відыё і аўдыёкасетамі, беларускімі гульнямі. Навучэнне дзяцей старэйшага ўзросту вядзецца на беларускай мове, малодшых знаёмім з сэнсам беларускіх слоў. Вялікую цікавасць ў дзяцей выклікае беларуская народная цацка. Выхавальнік Труцько Л.А., знаёмячы дзяцей групы “Бусляня”з народнай цацкай, замацоўвае веды дзяцей пра беларускія цацкі, іх прызначэнне. Праз гульню з лялькай, укладванне спаць, спяванне ёй калыханак, рассказванне казак, гутаркі “Як раней і як зараз”, “Апранем ляльку Алесю” дзіця далучаецца да беларускай культуры, ўзбагачаецца яго слоўнік.
Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі ж мы хочам, каб нас паважалі народы іншыхкраін, мы павінныведаць родную мову і ўмець на ёй размаўляць.



Сукач В.Я.,
загадчык яслей-сада
№ 1 г.Ганцавічы