Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.02.2017

Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ!

Адным з асноўных напрамкаў работы дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы” з яўляецца далучэнне выхаванцаў да роднай мовы. У сувязі з гэтым у нашым дзіцячым садзе кожны чацвер праводзіцца дзень роднай мовы.

Вось і ў чацвер 2 лютага не стаў выключэннем. Ён прайшоў пад дэвізам Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ!” У гэты дзень на роднай мове размаўлялі ўсе – выхаванцы, іх бацькі, супрацоўнікі ўстановы. Для дзяцей былі арганізаваны шэраг спецыяльных заняткаў па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін, якія далі магчымасць пашырыць слоўнікавы запас па розных лексічных тэмах, папрактыкавацца ў правільным вымаўленні тыпічна беларускіх гукаў, ды і проста паслухаць прыгожую і меладычную родную мову. Педагогі пашыралі веды выхаванцаў пра нашу краіну, традыцыі і звычаі беларускага народа, знаёмілі з гарадамі Беларусі, беларускімі цацкамі, посудам, рушнікамі. Акрамя гэтага, дзецям расказвалі  беларускія народныя казкі, вучылі вершы беларускіх паэтаў, развучвалі песні, праводзілі гульні, драматызацыі.

Праз усе мерапрыемствы дня прайшла адзіная задача, накіраваная на фарміраванне ў выхаванцаў устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне размаўляць на ёй.

Шахрай Т.І.,

загадчык ясляў-саду № 7 г. Ганцавічы