Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.02.2017

Гучы, родная мова!

Для большасці дзяцей нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская мова. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для іх звычайна адсутнічае. Такім чынам, існуе сітуацыя, калі родная мова не з’яўляецца мовай дзіцячага мыслення. Аднак, на наш погляд, у бязмежным акіяне сучасных методык і тэхналогій кожны выхавальнік дашкольнай адукацыі можа знайсці неабходныя прыёмы і стратэгіі, каб знейтралізаваць існуючыя праблемы і зрабіць выхаванне больш паспяховым.

Развіццё маўлення дзіцяці, авалоданне багаццем роднай мовы, літаратуры, мастацтва – асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дашкольніка, далучэнне яго да вытокаў нацыянальнай культуры. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі педагагічны калектыў ДУА “Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа” надае развіццю іх беларускаму маўлення, умення выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа. Важнай задачай выхавання выступае фарміраванне ў дашкольнікаў беларускамоўных зносін з дарослымі і равеснікамі. Толькі ў гэтым выпадку нацыянальная мова можа ўвайсці ў штодзённае жыццё дзяцей, стаць сродкам ажыццяўлення розных відаў дзейнасці.

У рамках беларускамоўнага дня ў нашай установе прайшлі цікавыя заняткі на тэму “Сялянская хата запрашае”, “ З казкай у свет матэматыкі”,  Падарожжа ў краіну “Гукарыя”; арганізаваны беларускія народныя гульні “Мароз-Чырвоны нос”, “Спрытны верабей”, “Міхасік” і іншыя. Згодна каляндарна-тэматычнага планавання праведзена хвілінка паэзіі па творах беларускіх аўтараў: В.Вітка “Коця і Каця”, Я.Колас “На рэчцы зімою”, Н. Гілевіч “Снежны дзед”. Для бацькоў у рубрыцы “Чытаем разам” прапанаваны беларускія народны казкі для чытання ў дамашніх умовах: “Коцік, пеўнік і лісіца” (дзеці 3-4 гадоў), “Зайкава хатка”, (дзеці 4-5гадоў);  “Як кот звяроў напалохаў” (дзеці 5-6 гадоў).

Ва ўстанове напрацаваны метадычныя матэрыялы па наступных напрамках: “Мая краіна – Беларусь”, “Прырода Беларусі”, “Вусная народная творчасць”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Каляндарна-абрадавыя святы”. Напрацоўкі  актыўна ўкараняюцца педагагічнымі работнікамі ў сумеснай дзейнасці з дзецьмі, што спрыяе не толькі вывучаць беларускую мову, вучыцца  прыгожа гаварыць, спяваць, паводзіць сябе, але і спасцігаць светапогляд і душу свайго народа, яго гумар, таленавітасць і майстэрства.

Сучаснай дашкольнай установе, якая сёння ўносіць значны ўклад у справу нацыянальнага адраджэння, як ніколі патрэбны выхавальнік-энтузіяст роднай мовы. Менавіта ім наканавана актывізаваць выхаваўчы працэс, далучаючы дашкольнікаў да рэальнасцей самабытнай беларускай культуры.

В.М.Рэбкавец,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

ДУА “Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа”