Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.02.2017

Родная мова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет!

Родная мова - гэта першая крыніца,

праз якую мы пазнаём жыццё

і акаляючы нас свет.

Я. Колас

Авалоданне дзецьмі беларускай мовай складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Але ж авалодаць правільным беларускім маўленнем дашкольнікі могуць толькі ў ходзе мэтанакіраванага навучання.

Развіццё беларускага маўлення дзяцей неабходна ажыццяўляць паэтапна, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ужо з ранняга ўзросту. Гэта робіцца з мэтай развіцця ў выхаванцаў першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення. На наступным этапе працягваецца навучанне дашкольнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню, гэта значыць, уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове. Нарэшце, у старэйшых дашкольнікаў акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы.

Выхавальнікі нашага дзіцячага садка імкнуцца забяспечыць дзецям радасць, задавальненне пры авалоданні беларускай мовай і захаваць станоўчую матывацыю яе засваення. На наш погляд, задачам рэалізацыі арыентаванага падыходу да навучання дашкольнікаў беларускай мове ў найбольшай ступені адпавядаюць заняткі. Галоўная мэта такіх заняткаў - устанаўленне эмацыянальнага кантакту, дасягненне ўзаемаразумення паміж усімі ўдзельнікамі дыялога.

16 лютага ў старэйшай группе нашага дзіцячага садка (выхавальнік Глушко Валянціна Канстанцінаўна) прайшоў занятак на тэму "Свойскія жывёлы". Мэта гэтага занятка: пашырыць веды пра асаблівасці жыцця свойскіх жывёл, пабуджаць называць іх па беларуску, заахвочваць дзяцей расказваць пра асаблівасці жыццця свойскіх жывёл, іх паводзіны, пра карысць для чалавека.

С.А. Амірава,

намеснік загадыка

па асноўнай дзейнасці 

ДУА "Яслі-сад №5 г. Ганцавічы"