Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2017

Маленькія грамадзяне вялікай краіны

15 сакавіка наша краіна адзначала асаблівае свята – Дзень Канстытуцыі. У гэты дзень ва ўсіх узроставых группах ДУА «Яслі-сад №7 г. Ганцавічы» прайшлі тэматычныя заняткі на тэмы «Мая Радзіма – Беларусь», «Герб, сцяг, гімн Рэспублікі Беларусь», «Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся».

А 16 сакавіка, ў беларускамоўны дзень, ва установе дашкольнай адукацыі прайшло комплексна-тэматычнае мерапрыемства для дзяцей старэйшых груп №1, №2 "Маленькія грамадзяне вялікай краіны". У святочна ўпрыгожаным музычным зале Хандрыка Тамара Яўгенаўна і Прыбаровіч Анжаліка Уладзіміраўна, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, далі дзецям ўяўленне аб Канстытуцыі як асноўным законе дзяржавы, дакуменце, у якім адлюстраваны правы і абавязкі грамадзян нашай краіны, пазнаёмілі дзяцей з паняццем "закон", «парадак», «права».

Выхаванцы замацавалі асноўныя веды аб сваіх правах, запісаных у Канстытуцыі, засвоілі, што яны з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, маюць права на пражыванне ў сям'і, бясплатную адукацыю, медыцынскую дапамогу, імя, замацаванае дакументам – пашпартам. Нашы маленькія грамадзяне даведаліся, што выконваць законы нашай краіны – гэта старанна займацца, ахоўваць прыроду, выконваць правілы паводзін у грамадскіх месцах, паважаць працу дарослых.

Для рэалізацыі гэтых задач было падабрана шмат нагляднага маляўнічага, эстэтычнага матэрыялу, гульнявых момантаў. Выхавальнікі гутарылі на тэмы «Што такое закон?», «Мае правы», гулялі ў дыдактычныя гульні «Правы дзяцей», «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», «Добра – дрэнна». Канановіч Марына Мікалаеўна, музычны кіраўнік, у цесным супрацоўніцтве з выхавацелямі, правяла з дзецьмі музычныя гульні «Бубен», «Грушка». Дзеці чыталі вершы аб Радзіме, выканалі песню «Званочак грае», танец-пляску «Весялуха», танцавальна-гульнявую кампазіцыю «Ручаёк». У канцы мерапрыемства дарослыя і дзеці слухалі гімн Беларусі.

Праведзенае комплексна-тэматычнае мерапрыемства было пазнавальным, разнастайным, цікавым і маляўнічым. Педагогі перакананыя, што правялі вялікую працу па выхаванню ў дзяцей павагі да закона, як правіла жыцця грамадзян, а таксама імкненне ведаць і выконваць законы Рэспублікі Беларусь.

Т.І. Шахрай,

загадчык ДУА «Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы»