Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.04.2017

Раённы фестываль-конкурс аматарскага дзіцяча-юнацкага тэатральнага мастацтва “Тэатральны прыстанак”(намінацыя “Мастацкае слова”)

Спрадвеку ганцаўчане шанавалі і паважалі кнігу, жывое і шчырае слова. Ганцавіцкая зямля дала свету шмат выдатных людзей. Гэта край слынных літаратараў, якія нарадзіліся, выраслі і працавалі тут, якія сваёй творчасцю ўнеслі значны ўклад у нацыянальную беларускую літаратуру. Свае вытокі яны бяруць з народных глыбінь, што пачынаюцца з чудзінскіх казачнікаў Данілы Куляша і Дудара, чые казкі ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускай фалькларыстыкі.

У Беларусі і далёка за яе межамі добра вядома імя Аляксандра  Сержпутоўскага, знакамітага этнографа і фалькларыста.

На Ганцаўшчыне пачыналася працоўная і творчая дзейнасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які напачатку XX стагоддзя настаўнічаў у вёсцы Люсіна.

І нездарма літаратурна – этнаграфічны музей імя Якуба Коласа ДУА “Люсінскі д/с – СШ імя Я.Коласа” стаў месцам правядзення раённага фестывалю-конкурсу аматарскага дзіцяча-юнацкага тэатральнага мастацтва “Тэатральны прыстанак”(намінацыя “Мастацкае слова”), які прайшоў 8 красавіка 2017 года. У конкурсе прынялі ўдзел вучні і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі раёна. З вуснаў канкурсантаў прагучалі паэтычныя творы паэтаў Ганцаўшчыны: Міхася Рудкоўскага, Віктара Гардзея, Алеся Каско, Уладзіміра Марука, Міколы Купрэева, Аляксея Галаскока, Ніны Кавальчук, Ніны Таўтын.

Пераможцы конкусу ў намінацыі “Мастацкае слова”:

6-10 гадоў

1 месца – Пакумейка Іван, вучань 4 класа ДУА “Круговіцкая СШ”

2 месца – Гардзей Ягор, вучань 4 класа ДУА “Круговіцкая СШ”

3 месца – Жалезны Арцём,  вучань 3 класа ДУА “Люсінскі д/с – СШ імя Я. Коласа”

11-14 гадоў

1 месца – Гарадзецкая Віялета, навучэнка ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ”

2 месца – Шкут Юлія, вучаніца 8 класа ДУА “Гімназія г.Ганцавічы”

3 месца – Чыркун Варвара, вучаніца 8 класа ДУА “Агарэвіцкая СШ”

15-17 гадоў

1 месца – Кахавец Марта, вучаніца 10 класа ДУА “СШ № 3 г.Ганцавічы”

1 месца – Кісялевіч Павел, вучань 11 класа ДУА “Раздзялавіцкая СШ”

2 месца – Лятко Аліна, вучаніца 10 класа ДУА “Гімназія г.Ганцавічы”

3 месца – Магдысюк Анастасія, вучаніца 9 класа ДУА “СШ № 3 г.Ганцавічы”

 

         Віншуем пераможцаў!

Табала Н.У.,

метадыст ДВМУ “Ганцавіцкі РВМК”