Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.04.2017

Зямля пад белымі крыламі

Кожны чацвер у ДУА «Яслі-сад №7 г.Ганцавічы» праходзіць дзень беларускага маўлення. Выхаванцы вучацца размаўляць на беларускай мове, называць прадметы, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў, існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. 

27 красавіка на працягу дня ўсе педагогi і тэхнічны персанал размаўлялi з выхаванцамi на роднай  мове. Дзеці вывучалі нацыянальныя звычаі і традыцыі, слухалі народныя казкі. Асноўнай формай дзейнасці сталі разнастайныя гульні. Маляты здзейснілі падарожжа паводле беларускіх казак, вершаў, загадак, забаўлянак.

Выхавальнік Гайцюкевіч С.І. пазнаёмiла дзяцей з нацыянальным касцюмам, беларускiм арнаментам, нацыянальнай сімволікай Беларусі, вырабамi народных умельцаў, правяла віктарыну па ўдасканальванню ведаў аб прамысловасці беларусаў у даўнія часы.

Т.І.Шахрай, загадчык

ДУА “Яслі-сад №7 г.Ганцавічы”