Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.06.2017

Лепшы юнкар

У мінулым тыдні ў Баранавічах прайшла цырымонія ўзнагароджання па выніках штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі рэдактары рэгіянальных СМІ, уласныя карэспандэнты друкаваных выданняў і тэлебачання, пераможцы штогадовага спаборніцтва.

Прыемна, што ў ліку лепшых аказалася і юны карэспандэнт “Савецкага Палесся” Ангеліна Занька. Выпускніца СШ № 3 і ўдзельніца аб’яднання па інтарэсах “Юны рэпарцёр” РЦДЮТ актыўна супрацоўнічала з раённай газетай, таму яе кандыдатуру было вырашана вылучыць на конкурс. У выніку, Ангеліна стала пераможцай у намінацыі “Лепшы юнкар Брэстчыны” і на цырымоніі атрымала дыплом з рук намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алега Вялічкі.

Наперадзе ў цяпер ужо абітурыенткі — паступленне ў Інстытут журналістыкі БДУ, дзе дзяўчына будзе надалей спасцігаць азы прафесіі.

Віншуем Ангеліну з перамогай і жадаем творчага натхнення, поспехаў ва ўсіх планах і марах!

Па матэрыялам сайта газеты "Савецкае Палессе"